Сальфеджыо
Паступаючыя на спецыяльнасць “Музыказнаўства” здаюць устыпныя іспыты па сальфеджыа па двух раздзелах (пісьмовым і вусным), а таксама па музычнай літаратуры*.
Па сальфеджыо паступаючыя павінны:
- Напісаць аднагалосны дыктант у аб’ёме 8-10 тактаў, які ўключае ў меладычны малюнак: скачкі, храматызмы, розныя рытмічныя складанасці (сінкопы, пункцірны рытм, трыёлі).
- Праспяваць у танальнасці (да 6-ці знакаў пры ключы):
- гамы;
- простыя дыятанічныя інтэрвалы; трытоны, характэрныя інтэрвалы з вырашэннем;
- трохгуччы мажорныя і мінорныя, павялічанае і паменшанае трохгуччы з вырашэннем;
- дамінантсэптакорд і яго абарачэнні; сэптакорды ІІ ступені, уводны з вырашэннем;
- паслядоўнасці акордаў і інтэрвалаў з прасцейшымі адхіленнямі ў роднасныя танальнасці;
- Праспяваць ад гука:
- простыя інтэрвалы, у тым ліку трытоны і характэрныя з наступным вырашэннем ва ўсе магчымыя танальнасці;
- трохгуччы мажорныя і мінорныя з абарачэннямі;
- дамінантсэптакорд і яго абарачэнні; сэптакорды ІІ ступені, уводны з вырашэннем;
- павялічанае і паменшанае трохгуччы – з вызначэннем танальнасці і вырашэннем.
-
Прачытаць з ліста аднагалосныя мелодыі з храматызмамі і мадуляцыямі ў роднасныя танальнасці.
-
Зрабіць слыхавы аналіз інтэрвалаў (7-8 аднатанальна) і акордаў, узятых ізалявана, а таксама ў паслядоўнасцях, з адхіленнямі ў роднасныя танальнасці.
Музычная літаратура
Па музычнай літаратуры паступаючыя павінны:
- напісаць музычную віктарыну (10 урыўкаў з вывучаных твораў);
- расказаць аб творчым шляху кампазітара;
- зрабіць разбор музычнага твора.
* Паступаючыя павінны паказаць сваю эрудыцыю ў галіне культуры і мастацтва, разбірацца ў асноўных гістарычных падзеях. Экзаменацыйныя патрабаванні ўстанаўліваюцца ў аб’ёме праграм па сальфеджыа і музычнай літаратуры дзіцячых музычных школ.