Агмень — Минский государственный музыкальный колледж имени М.И.Глинки https://glinka-college.by Thu, 21 Mar 2024 20:12:13 +0000 ru-RU hourly 1 https://wordpress.org/?v=6.5.5 209127403 III Фестываль-конкурс народнай песнi iмя А.У.Рашчынскага «АГМЕНЬ» https://glinka-college.by/2024/03/15/ii-%d1%84%d0%b5%d1%81%d1%82%d1%8b%d0%b2%d0%b0%d0%bb%d1%8c-%d0%ba%d0%be%d0%bd%d0%ba%d1%83%d1%80%d1%81-%d0%bd%d0%b0%d1%80%d0%be%d0%b4%d0%bd%d0%b0%d0%b9-%d0%bf%d0%b5%d1%81%d0%bdi-i%d0%bc%d1%8f-%d0%b0/ Fri, 15 Mar 2024 19:54:02 +0000 https://glinka-college.by/?p=620940 У хуткім часе дзверы Мінскага дзяржаўнага музычнага каледжа імя М.І.Глінкі, які рыхтуецца адзначыць сваё 100-годдзе, адкрыюцца перад удзельнікамі III Фестывалю-конкурсу народнай песні імя А.У.Рашчынскага «Агмень».

Фестываль-конкурс, які адбудзецца ў перыяд з 1 па 2 красавіка 2024 года, прысвечаны 75-годдзю з дня нараджэння Алеся Уладзiмiравiча Рашчынскага – віднага дзеяча культуры, кампазітара, харавога дырыжора, фалькларыста. Яго імя ўвайшло ў гісторыю нашага каледжа як заснавальніка аддзялення «Народныя харавыя спевы», выкладчыка i мастацкага кiраўнiка народнага хору.

Геаграфія ўдзельнікаў сёлетняга конкурсу дастаткова шырокая: гэта Бабруйск, Кобрын, Слуцк, Баранавiчы, Гомель, Ганцавiчы, Лагойск, Пiнск, Мiнск i Мiнская вобласць. Колькасць канкурсантаў падзяляецца на чатыры ўзроставыя катэгорыі: Катэгорыя А (12-15 гадоў), Катэгорыя В (16-19 гадоў) , Катэгорыя С (ад 20 гадоў) i Катэгорыя D (аўтэнтычная манера спеваў). У склад журы конкурсу ўваходзяць відныя музычныя дзеячы Беларусі і Расіі.

Праграма Фестывалю-конкурсу ўключае ў сябе не толькі конкурсныя праслухоўванні ўдзельнікаў, але і выступленні харавых калектываў i салiстаў каледжа, лаўрэатаў – удзельнiкаў I Фестывалю-конкурсу а таксама майстар-клас Аляксандра Крамко – Заслужанага артыста Рэспублiкi Беларусь, дырыжора Нацыянальнага аркестра народных iнструментаў iмя I.Жыновiча . На закрыцці Фестывалю-конкурсу прымуць удзел лаўрэаты I cтупенi ўсіх узроставых катэгорый.

Нагадваем, што Фестываль-конкурс праводзіцца ў Мінскім дзяржаўным музычным каледжы імя М.І.Глінкі ўжо ў трэцi раз. Арганізацыйную падтрымку мерапрыемству аказваюць Упраўленне культуры Мiнгарвыканкама, грамадскае аб’яднанне «Беларускi саюз кампазiтараў» i грамадскае аб’яднанне «Беларускі саюз музычных дзеячаў».

Спадзяемся, што гэта падзея стане не толькі яркай старонкай у юбілейным годдзе гісторыі нашага каледжа, але і сапраўдным святам для ўсіх яго ўдзельнікаў, арганізатараў, гасцей, а таксама проста аматараў музыкі і людзей, закаханых у беларускую нацыянальную культуру. Запрашаем усіх жадаючых наведаць ІII Фестываль-конкурс народнай песні імя А.Рашчынскага «Агмень».

 

Праграма:

 

1 красавiка (панядзелак)

14:30 –Урачыстае адкрыццё III Фестывалю-конкурсу (габеленавая зала)  15:00 – конкурсныя праслухоўваннi катэгорыi С(габеленавая зала)                           16:30 – конкурсныя праслухоўваннi катэгорыi В(габеленавая зала)

2 красавіка (аўторак)

12:00 – працяг конкурсных праслухоўванняў катэгорыі В (габеленавая зала)

12:30 – конкурсныя праслухоўванні катэгорыі А (камерная зала iмя В.С.Савiна)

14:30 – конкурсныя праслухоўванні катэгорыі D (камерная зала iмя В.С.Савiна)

16:30 – майстар-клас  Аляксандра Крамко (габеленавая зала)

17:30 – Гала-канцэрт лаўрэатаў I ступені i розыгрыш Гран-Пры, узнагароджванне ўдзельнікаў, закрыццё III Фестывалю-конкурсу

 

Чакаем Вас па адрасе г. Мінск, вул. Грыбаедава, 22.

]]>
620940
III Фестываль-конкурс народнай песнi iмя А.У.Рашчынскага «АГМЕНЬ» https://glinka-college.by/2024/01/13/iii-%d1%84%d0%b5%d1%81%d1%82%d1%8b%d0%b2%d0%b0%d0%bb%d1%8c-%d0%ba%d0%be%d0%bd%d0%ba%d1%83%d1%80%d1%81-%d0%bd%d0%b0%d1%80%d0%be%d0%b4%d0%bd%d0%b0%d0%b9-%d0%bf%d0%b5%d1%81%d0%bdi-i%d0%bc%d1%8f-%d0%b0/ Sat, 13 Jan 2024 15:13:00 +0000 https://glinka-college.by/?p=620401 ЗАПРАШАЕМ прыняць удзел у III Фестывалі-конкурсе народнай песнi iмя А.У.Рашчынскага «АГМЕНЬ», які прысвечаны 100-годдзю Мiнскага дзяржаўнага музычнага каледжа iмя М.I.Глiнкi i 75-годдзю з дня нараджэння беларускага кампазiтара, фалькларыста, заснавальнiка аддзялення «Народныя харавыя спевы» Алеся Рашчынскага.

 

III Фестываль-конкурс народнай песнi iмя А.У.Рашчынскага «АГМЕНЬ» пройдзе 1-2 красавiка 2024 г. ва ўстанове адукацыi «Мiнскi дзяржаўны музычны каледж iмя М.I.Глiнкi»

У рамках Фестываля-конкурсу адбудуцца канцэрты, майстар-класы відных мастацкіх дзеячаў i конкурсныя праслухоўваннi ў намiнацыi «Народныя сольныя спевы» ў чатырох катэгорыях:

 

А – узроставая група 12-15 гадоў;

В – узроставая група 16-19 гадоў;

С – узроставая група 20 і болей;

D – аўтэнтычная манера выканання (без абмежавання ўзросту).

 

Запрашаем прыняць удзел усiх жадаючых!

 

Падаць заяўку

Палажэнне

Інфармацыйны канал у Тэлеграм

]]>
620401
Фестываль-конкурс народнай песні імя А.У.Рашчынскага «Агмень» https://glinka-college.by/2023/10/24/%d1%84%d0%b5%d1%81%d1%82%d1%8b%d0%b2%d0%b0%d0%bb%d1%8c-%d0%ba%d0%be%d0%bd%d0%ba%d1%83%d1%80%d1%81-%d0%bd%d0%b0%d1%80%d0%be%d0%b4%d0%bd%d0%b0%d0%b9-%d0%bf%d0%b5%d1%81%d0%bd%d1%96-%d1%96%d0%bc%d1%8f/ Tue, 24 Oct 2023 16:00:34 +0000 https://glinka-college.by/?p=620390 Фестываль-конкурс народнай песні імя А.У.Рашчынскага «Агмень» быў арганізаваны цыклавой камісіяй «народны хор» і ўпершыню праведзены ў 2019 годзе і быў прысвечаны 70-годдзю з дня нараджэння Алеся Уладзіміравіча – выдатнага дзеяча культуры, кампазітара, харавога дырыжора, фалькларыста, арганізатара і кіраўніка розных музычных калектываў. Яго імя ўвайшло ў гісторыю нашага каледжа як выкладчыка і заснавальніка аддзялення «народныя харавыя спевы».

Гэты чалавек аддаў свой творчы патэнцыял і імкненне развіваць і ўзбагачаць нацыянальныя культурныя традыцыі ў нашай навучальнай установе. За гады працы А.Рашчынскага ў каледжы народны хор пад яго чуйным кіраўніцтвам атрымаў новае жыццё, папаўняўся рэпертуар калектыву, конкурсная палітра выступленняў і перамог рознага ўзроўню, узмацняліся паступова галасы яго ўдзельнікаў. І менавіта не без усяго гэтага Фестываль –конкурс народнай песні носіць яго імя.

         Геаграфія удзельнікаў конкурсу ахоплівае не толькі ўсе рэгіёны Беларусі, але і Расію. У склад журы конкурсу ўваходзяць відныя музычныя дзеячы Беларусі і Расіі.

Праграма Фестывалю-конкурсу, акрамя конкурсных праслухоўванняў ўдзельнікаў, уключае ў сябе выступленні харавых і аркестровых калектываў, выступленні і майстар-класы відных дзеячаў мастацтваў.

]]>
620390