IMG-59272e2640273af9a16d7137ced02765-V-0121 снежная 2019 года ў Мінскім дзяржаўным палацы дзяцей і моладзі ўпершыню прайшоў гарадскі навагодні баль для адзінаццацікласнікаў, навучэнцаў каледжаў і студэнтаў.

Да ўдзелу ў мерапрыемстве былі запрошаны 200 хлопцаў і дзяўчат, якія дабіліся высокіх вынікаў у вучобе, спорце і творчасці. Сярод запрошаных і навучэнцы нашага каледжа, якія з’яўляюцца лаўрэатамі міжнародных і рэспубліканскіх конкурсаў, стыпендыятамi спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі.

Навучэнцы атрымалі шмат пазітыву і найлепшых эмоцый. А дзякуючы нашаму сімфанічнаму аркестру і дырыжору Мікалаю Макарэвічу, баль загучаў у новых фарбах.

Это слайд-шоу требует JavaScript.