ВЫКАНАННЕ ПРАГРАМЫ

2-16 01 02 “Дырыжыраванне (па напрамках)”*

Паступаючыя па напрамку 2-16 01 02-02 “Дырыжыраванне (акадэмічны хор)” павінны:
— выканаць на фартэпіяна праграму з трох твораў розных жанраў: эцюд, паліфанія, п’еса;
— прачытаць з ліста на фартэпіяна нескладаную харавую партытуру ў простых памерах для жаночага або дзіцячага хору, двухрадковую, у скрыпічных ключах, 3-4-галосную, прасальфеджыраваць з тактыраваннем харавыя партыі гэтай партытуры;
— прадэманстраваць ўзровень прафесійных якасцяў: музычную памяць (кароткая вусная дыктоўка), рытм (паўтор рытмічнай паслядоўнасці), слыхавую культуру (інтэрвальныя і акордавыя ланцужкі: 6-8 звёнаў, двухразовае прайграванне);
— прадырыжыраваць нескладаны харавы твор з суправаджэннем ці без суправаджэння ў простых памерах, паказаўшы валоданне першапачатковымі элементамі дырыжорскай тэхнікі (аўфтакт, цэзура, здыманне), а таксама эмацыйны строй твора і яго характар;
— праспяваць два нескладаныя вакальныя творы (народная песня, раманс, аўтарская песня) у акадэмічнай манеры. Адзін з твораў без суправаджэння.
— прачытаць на памяць літаратурны твор (верш, урывак з прозы або байку), прадэманстраваўшы адсутнасць дэфектаў маўлення і разуменне мастацкага зместу твора.

Паступаючыя па напрамку 2-16 01 02-03 “Дырыжыраванне (народны хор)” павінны:
— праспяваць дзве рознахарактарныя народныя песні;
— прачытаць на памяць літаратурны твор (верш, урывак з прозы або байку), прадэманстраваўшы адсутнасць дэфектаў маўлення і разуменне мастацкага зместу твора;
— выканаць дзве п’есы на інструменце (на выбар абітурыента);
— прадэманстраваць ўзровень прафесійных якасцяў: музычную памяць (кароткая вусная дыктоўка), рытм (паўтор рытмічнай паслядоўнасці), слыхавую культуру (інтэрвальныя і акордавыя ланцужкі: 5 звёнаў, двухразовае прайграванне);
* — Усе паступаючыя на спецыяльнасць “Дырыжыраванне (па напрамках)” да здачы экзаменаў праходзяць медыцынскі агляд урача-фаніатара.

2-16 01 31 “Інструментальнае выканальніцтва (па напрамках)”

Паступаючыя па напрамку 2-16 01 31-01 “Інструментальнае выканальніцтва (фартэпіяна)” павінны прайсці гутарку і выканаць:
— паліфанічны твор трохгалоснага складу («Трохгалосныя інвенцыі» І.С.Баха, «Добра тэмпераваны клавір»)
— твор буйной формы — Санатае allegro з класічнай санаты
— п’есу кантыленнага характару
— два эцюды на розныя віды тэхнікі
— гамы (дыезныя і бемольныя да 5 ключавых знакаў ўключна):
а) прамую, разыходную ў аб’ёме 4-х актаў
б) у тэрцыі, дэцыму
в) храматычную — прамую і разыходную
— арпеджыо:
а) танічныя — кароткія, ламаныя, доўгія з абарачэннем
б) дамінантсэптакорд — кароткія, ламаныя, доўгія
в) зменшаны ўводны сэптакорд (аналагічна дамінантсэптакорду)
г) 4-х гуковыя акорды

Паступаючыя па напрамку 2-16 01 31-02 “Інструментальнае выканальніцтва (аркестровыя струнна-смычковыя інструменты)”

на інструмент “Скрыпка” павінны прайсці гутарку і выканаць:
— дзве трохактаўныя гамы (мажорную і мінорную) ва ўмераным тэмпе (па 4, 8, 12 і 24 гукі legato) і арпеджыо (па 3,9 гукаў legato);
— мажорныя і мінорныя гамы ў тэрцыю, сэксту і актаву ў межах першых трох пазіцый (па 1 і 2 інтэрвалы на адзін рух смычка) ва ўмераным тэмпе;
— два эцюды на розныя віды тэхнікі;
— твор буйной формы;
— п’есу (пажадана віртуознага характару).

на інструмент “Альт” павінны прайсці гутарку і выканаць:
— дзве трохактаўныя гамы (мажорную і мінорную) ва ўмераным тэмпе (па 4, 8, 12 і 24 гукі legato) і арпеджыо (па 3,9 гукаў legato);
— мажорныя і мінорныя гамы ў тэрцыю, сэксту і актаву ў межах першых трох пазіцый (па 1 і 2 інтэрвалы на адзін рух смычка) ва ўмераным тэмпе;
— два эцюды на розныя віды тэхнікі;
— твор буйной формы;
— п’есу (пажадана віртуознага характару).

на інструмент “Віяланчэль” павінны прайсці гутарку і выканаць:
— дзве трохактаўныя гамы (мажорную і мінорную) ва умераным тэмпе (па 4, 8, 16 гукаў legato), штрыхі (дэташе, мартле, стаката, спіката, саційе) ) і арпеджыо ва ўмераным тэмпе;
— мажорныя і мінорныя гамы ў тэрцыю, сэксту і актаву (па 1 і 2 інтэрвалы на адзін рух смычка) ва ўмераным тэмпе;
— два эцюды на розныя віды тэхнікі;
— твор буйной формы;
— п’есу.

на інструмент “Кантрабас” павінны прайсці гутарку і выканаць:
— гаму;
— эцюд;
— дзве рознахарактарныя п’есы ці нескладаны твор буйной формы.

Паступаючыя па напрамку 2-16 01 31-04 “Інструментальнае выканальніцтва (аркестровыя духавыя і ударныя інструменты)

на інструмент “Флейта”, “Габой”, “Кларнет”, “Фагот”, “Валторна”, “Туба”, “Трамбон”, “Труба”, “Барытон”, “Саксафон” павінны прайсці гутарку і выканаць:
— дзве гамы (мажорную і мінорную) да 4-х знакаў пры ключы staccato i legato ва ўмераным тэмпе арпеджыо;
— эцюд;
— дзве п’есы (у тым ліку кантыленнага характару) ці часткі цыклічнага твора.

на інструмент “Ударныя інструменты” павінны прайсці гутарку і выканаць:
на ксілафоне:
— дзве гамы (мажорную і мінорную) да 4-х знакаў пры ключы ва ўмераным тэмпе, арпеджыо;
— эцюд;
— дзве п’есы ці часткі цыклічнага твора.
на малым барабане:
— рытмічныя фігуры (“двойкі”, “тройкі”), рытмічныя камбінацыі;
— два эцюды.

Паступаючыя па напрамку 2-16 01 31-05 “Інструментальнае выканальніцтва (інструменты народнага аркестра)»

на інструмент “Цымбалы”, “Балалайка”, “Домра”, “Мандаліна” павінны прайсці гутарку і выканаць:
— дзве гамы (мажорную і мінорную) у тры актавы і арпеджыо ва ўмераным тэмпе;
— эцюд;
— твор буйной формы;
— два рознахарактарныя творы.

на інструмент “Гітара” павінны прайсці гутарку і выканаць:
— дзве гамы (мажорную і мінорную) у дзве актавы і арпеджыо ва ўмераным тэмпе;
— эцюд;
— твор буйной формы;
— два рознахарактарныя творы (адзін з якіх – паліфанічнага складу або з элементамі паліфаніі 16-18 стагоддзяў).

на інструмент “Баян”, “Акардэон”
— дзве гамы (мажорную і мінорную) у 3-4 актавы і арпеджыо ва ўмераным тэмпе;
— эцюд;
— паліфанічны твор;
— твор буйной формы (саната, сонаціна, сюіта не менш 3-х частак);
— п’есу;
— апрацоўку народнай песні.

2-16 01 31 Спевы акадэмічныя

Паступаючыя на спецыяльнасць 2-16 01 31 “Спевы акадэмічныя”* павінны мець неабходныя вакальныя і музычныя здольнасці, сфарміраваны здаровы галасавы апарат, музычны слых, пачуццё рытму, музычную памяць.
У абітурыентаў не павінна быць устойлівых дэфектаў мовы, а таксама фізічных недахопаў, якія будуць перешкаджаць прафесійнай працы.
Паступаючыя павінны:
— выканаць на памяць два творы: народную песню і лёгкую арыю або раманс беларускіх, рускіх, заходніх кампазітараў;
— прачытаць на памяць літаратурны твор (верш, урывак з прозы або байку), прадэманстраваўшы адсутнасць дэфектаў маўлення і разуменне мастацкага зместу твора;
— выканаць танец (вальс ці польку);
— эцюд з уяўным прадметам;
— прайсці праверку дыяпазону голасу, музычных дадзеных.
* — усе паступаючыя на спецыяльнасць “Спевы акадэмічныя” да здачы экзаменаў праходзяць медыцынскі агляд урача-фаніатара.

2-17 03 01 “Мастацтва эстрады”

Паступаючыя па напрамку 2-17 03 01-01 “Мастацтва эстрады (інструментальная музыка)” павінны прайсці гутарку і выканаць:

на інструмент “Фартэпіяна”
— два эцюды на розныя віды тэхнікі;
— паліфанічны твор трохгалоснага складу;
— дзве рознахарактарныя эстрадна-джазавыя п’есы;
— імправізацыю на зададзеную тэму;
— гамы да 3-х знакаў, арпеджыо з абарачэннем.

на інструмент “Саксафон”, “Трамбон”, “Труба”
— дзве гамы (мажорную і мінорную) да 3-х знакаў пры ключы штрыхамі staccato i legato ва ўмераным тэмпе, арпеджыо з абарачэннем;
— два эцюды на розныя віды тэхнікі;
— дзве рознахарактарныя п’есы (у тым ліку эстрадна-джазавага характару) ці частку цыклічнага твора.

на інструмент “Ударныя інструменты” выканаць на ксілафоне і вібрафоне:
— дзве гамы да 3-х знакаў пры ключы ўмераным тэмпам, арпеджыо з абарачэннем;
— два эцюды;
— дзве рознахарактарныя п’есы (у тым ліку эстрадна-джазавага характару).
Выканаць на ўдарнай устаноўцы:
— нескладаную п’есу з фанаграмай;
— асноўныя тэхнічныя прыёмы (адзіночныя і двайныя ўдары, рытмічныя камбінацыі);
— палірытмічны эцюд ( на сумесную работу рук і ног);
— 3-4 варыянты фактуры акампанементаў у эстрадна-танцавальнай і джазавай манеры.

на інструмент “Бас-гітара”
Рознымі спосабамі гуказдабывання (плектрам ці пальцамі) выканаць:
— дзве двухактаўныя гамы (мажорную і мінорную) да 3-х знакаў пры ключы ўмераным тэмпам, арпеджыо з абарачэннем;
— два рознахарактарныя эцюды (тэхнічны і рытма-стылістычны);
— класічную п’есу ці частку цыклічнага твора;
— адну эстрадна-джазавую п’есу;
— імправізацыю на гарманічную сетку 12-ці тактавага блюзу.

на інструмент “Гітара” і “Электрагітара”
Рознымі спосабамі гуказдабывання (плектрам ці пальцамі) выканаць:
— дзве двухактаўныя гамы (мажорную і мінорную) да 3-х знакаў пры ключы ў 2-3-х варыянтах аплікатуры, арпеджыо ва ўмераным тэмпе з абарачэннем;
— асобныя акорды (трохгуччы, акорды з дабаўленай секстай і нонай, дамінантсептакорд, паменшаны септакорд, септакорд ІІ ступені) чвэрцямі ў 2-3-х палажэннях;
— класічную п’есу ці частку цыклічнага твора ў суправаджэнні фартэпіяна (плектрам);
— дзве рознахарактарныя п’есы (узровень выпускнога класа ДМШ);
— дзве эстрадна-джазавыя п’есы (адна з іх у акордавай фактуры).

* — Пры правядзенні уступных іспытаў па класу спецінструмента, праграма выконваецца ў суправаджэнні канцэртмайстра або пад фанаграму “Мінус”, запісаную на носьбіце CD (дыск). Паслугі канцэртмайстра аказваюцца каледжам.
Выкананне праграмы ў складзе ансамбля ці творчай групы не дапускаецца.

САЛЬФЕДЖЫА

Экзаменацыйныя патрабаванні ўстанаўліваюцца ў аб’ёме праграмы па сальфеджыа дзіцячых музычных школ.

Паступаючыя па напрамку “Дырыжыраванне (акадэмічны хор)”, па напрамку “Інструментальнае выканальніцтва (фартэпіяна)”; па напрамку “Інструментальнае выканальніцтва (аркестравыя струнна-смычковыя інструменты)” на інструмент “Скрыпка”, “Альт”, Віяланчэль” павінны:
1. Напісаць аднагалосны дыктант на працягу 25 хвілін у аб’ёме 8 тактаў у мажорных ці мінорных танальнасцях з нескладаным рытмам і храматызмамі (памеры: 2/4, 3/4, 4/4; дыктуецца 10 разоў). Рытмічныя цяжкасці: сінкопы, трыёлі, ноты з кропкай, шаснаццатыя.
2. Праспяваць гаму да 5-ці знакаў: мажорную (натуральную, гарманічную) і мінорную (натуральную, гарманічную і меладычную).
3. Праспяваць у танальнасці:
— ступені;
— інтэрвалы з вырашэннем (характэрныя, трытоны);
— акорды (трохгуччы галоўных ступеняў і іх абарачэнні, дамінантсэптакорд і яго абарачэнні з вырашэннем, паменшаны сэптакорд VII ступені і малы сэптакорд VII з вырашэннем, сэптакорд ІІ ступені).
4. Праспяваць ад гука ўверх і ўніз асобныя інтэрвалы і акорды, (указаныя ў п.3); сэптакорды VII i II ступені – толькі ўверх; павялічанае і паменшанае трохгуччы – уверх і ўніз з вырашэннем.
5. Вызначыць на слых:
— інтэрвалы і акорды ад гука (адпаведна п.3);
— інтэрвалы і акорды ў танальнасці, асобна і ў паслядоўнасці (7 інтэрвалаў, 7 акордаў).
6. Праспяваць з ліста незнаёмую мелодыю з тактыраваннем (дырыжыраваннем) у памерах 2/4, 3/4, 4/4 (меладычныя і рытмічныя цяжкасці – адпаведна дыктанту).

Паступаючыя па напрамку “Дырыжыраванне (народны хор)” і “Інструментальнае выканальніцтва (інструменты народнага аркестра)” на інструмент “Баян”, “Акардэон” павінны:
1. Напісаць аднагалосны дыктант на працягу 25-30 хвілін у аб’ёме 8 тактаў, дыятанічны, у натуральным, гарманічным мажоры ці ў адным з відаў мінору; памеры: 2/4, 3/4, 4/4; дыктуецца 10 разоў. Рытмічныя цяжкасці: чвэрць з кропкай і восьмая, шаснаццатыя, пункцірны рытм, трыёль, сінкопы.
2. Праспяваць гаму: мажорную (натуральны від), мінорную (віды – натуральны, гарманічны, меладычны) да 4-х знакаў пры ключы.
3. Праспяваць у танальнасці:
— інтэрвалы з вырашэннем: трытоны (2 пары), характэрныя інтэрвалы (2 пары);
— акорды (трохгуччы галоўных ступеняў і іх абарачэнні, дамінантсэптакорд і яго абарачэнні з вырашэннем, павялічанае і паменшанае трохгуччы з вырашэннем).
4. Праспяваць ад гука ўверх асобныя інтэрвалы і акорды, ўказаныя ў п.3.
5. Вызначыць на слых:
— інтэрвалы, акорды ў танальнасці, асобна і ў паслядоўнасці (6 інтэрвалаў, 6 акордаў);
6. Праспяваць незнаёмую мелодыю з ліста з тактыраваннем (дырыжыраваннем) у танальнасці да 4-х знакаў (меладычныя і рытмічныя цяжкасці – адпаведна дыктанту).

Паступаючыя па напрамку “Інструментальнае выканальніцтва (аркестравыя струнна-смычковыя інструменты)” на інструмент “Кантрабас”, па напрамку “Інструментальнае выканальніцтва (аркестравыя духавыя і ўдарныя інструменты) на інструмент “Саксофон”, “Флейта”, “Габой”, “Кларнет”, “Фагот”, “Валторна”, “Труба”, “Трамбон”, «Туба», “Ударныя інструменты” і па напрамку “Інструментальнае выканальніцтва (інструменты народнага аркестра)” на інструмент “Гітара”, “Домра”, “Балалайка”, “Цымбалы” павінны:
1. Напісаць аднагалосны дыктант на працягу 30 хвілін у аб’ёме 8 тактаў, дыятанічны, у натуральным мажоры ці ў адным з відаў мінору; памеры 2/4, 3/4; дыктуецца 10 разоў. Рытмічныя цяжкасці: чвэрць з кропкай і восьмая, шаснаццатыя, пункцірны рытм.
2. Праспяваць гаму: мажорную (натуральны від), мінорную (віды – натуральны, гарманічны, меладычны) да 4-х знакаў у ключы.
3. Праспяваць у танальнасці:
— павялічаную секунду, паменшаную сэптыму, трытоны з вырашэннем;
— акорды (трохгуччы галоўных ступеняў і іх абарачэнні, дамінантсэптакорд і яго абарачэнні з вырашэннем).
4. Праспяваць ад гука ўверх асобныя інтэрвалы і акорды, указаныя ў п.3.
5. Вызначыць на слых:
— інтэрвалы і акорды ў танальнасці, асобна і ў паслядоўнасці (5 інтэрвалаў, 5 акордаў).
6. Праспяваць з ліста незнаёмую мелодыю з тактыраваннем (дырыжыраваннем) у танальнасці да 3-х знакаў (меладычныя і рытмічныя цяжкасці – адпаведна дыктанту).

Паступаючыя па напрамку “Мастацтва эстрады (інструментальная музыка)” павінны:
1. Напісаць аднагалосны дыктант на працягу 25 хвілін у аб’ёме 8 тактаў у мажорнай ці мінорнай танальнасці са складаным рытмам і храматызмамі (памеры: 2/4, 3/4, 4/4; дыктуецца 10 разоў). Рытмічныя цяжкасці: сінкопы, трыёлі, ноты з кропкай, шаснаццатыя.
2. Праспяваць гаму да 4-х знакаў: мажорную (віды – натуральны, гарманічны) і мінорную (віды – натуральны, гарманічны і меладычны).
3. Праспяваць у танальнасці:
— ступені;
— характэрныя інтэрвалы, трытоны – з вырашэннем;
— акорды (трохгуччы галоўных ступеняў і іх абарачэнні, дамінантсэптакорд і яго абарачэнні з вырашэннем; сэптакорды VII ступені (паменшаны і малы), ІІ ступені – з вырашэннем).
4. Праспяваць ад гука ўверх і ўніз асобныя інтэрвалы і акорды (указаныя ў п.3); септакорды VII і II ступені – уверх; павялічанае і паменшанае трохгуччы – уверх і ўніз з вырашэннем.
5. Вызначыць на слых:
— інтэрвалы і акорды ў танальнасці, асобна і ў паслядоўнасці (4-6 інтэрвалаў, 3-4 акорды).
6. Праспяваць з ліста незнаёмую мелодыю з тактыраваннем (дырыжыраваннем) у памерах 2/4, 3/4, 4/4, 6/8 (меладычныя і рытмічныя цяжкасці – адпаведна дыктанту).

2-21 04 31 Музыказнаўства

Паступаючыя на спецыяльнасць “Музыказнаўства” здаюць устыпныя іспыты па сальфеджыа па двух раздзелах (пісьмовым і вусным), а таксама па музычнай літаратуры*.
Па сальфеджыа паступаючыя павінны:
1. Напісаць аднагалосны дыктант у аб’ёме 8-10 тактаў, які ўключае ў меладычны малюнак: скачкі, храматызмы, розныя рытмічныя складанасці (сінкопы, пункцірны рытм, трыёлі).
2. Праспяваць у танальнасці (да 6-ці знакаў пры ключы):
— гамы;
— простыя дыятанічныя інтэрвалы; трытоны, характэрныя інтэрвалы з вырашэннем;
— трохгуччы мажорныя і мінорныя, павялічанае і паменшанае трохгуччы з вырашэннем;
— дамінантсэптакорд і яго абарачэнні; сэптакорды ІІ ступені, уводны з вырашэннем;
— паслядоўнасці акордаў і інтэрвалаў з прасцейшымі адхіленнямі ў роднасныя танальнасці;
3. Праспяваць ад гука:
— простыя інтэрвалы, у тым ліку трытоны і характэрныя з наступным вырашэннем ва ўсе магчымыя танальнасці;
— трохгуччы мажорныя і мінорныя з абарачэннямі;
— дамінантсэптакорд і яго абарачэнні; сэптакорды ІІ ступені, уводны з вырашэннем;
— павялічанае і паменшанае трохгуччы – з вызначэннем танальнасці і вырашэннем.
4. Прачытаць з ліста аднагалосныя мелодыі з храматызмамі і мадуляцыямі ў роднасныя танальнасці.
5. Зрабіць слыхавы аналіз інтэрвалаў (7-8 аднатанальна) і акордаў, узятых ізалявана, а таксама ў паслядоўнасцях, з адхіленнямі ў роднасныя танальнасці.

Па музычнай літаратуры паступаючыя павінны:
— напісаць музычную віктарыну (10 урыўкаў з вывучаных твораў);
— расказаць аб творчым шляху кампазітара;
— зрабіць разбор музычнага твора.

Паступаючыя павінны паказаць сваю эрудыцыю ў галіне культуры і мастацтва, разбірацца ў асноўных гістарычных падзеях.

* — Экзаменацыйныя патрабаванні ўстанаўліваюцца ў аб’ёме праграм па сальфеджыа і музычнай літаратуры дзіцячых музычных школ.