
29 кастрычніка Вялікая зала Мінскага дзяржаўнага музычнага каледжа імя М.І.Глінкі поўнілася асаблівай атмасферай натхнення і творчасці. Тут адбыўся штогадовы творчы конкурс «Кастрычніцкія чытанні», які стаў добрай традыцыяй ў нашым каледжы, але кожны год ўдзельнікаў і публіку чакаюць аднаўленні, а пад час – сюрпрызы. Сёлетні конкурс «Кастрычніцкія чытанні – 2026. Жаночы космас Беларусі» у Год беларускай жанчыны, стаў одай цудоўнай палове чалавецтва.
Удзельнікі конкурсу, прадэманстраваўшы свае таленты і глыбокае разуменне тэмы, прадставілі шматгранныя вобразы беларускіх жанчын праз розныя мастацкія формы. Асаблівасцю сёлетняга конкурсу стала яго насычанасць і разнастайнасць намінацый, якія дазволілі кожнаму раскрыць свой творчы патэнцыял.
Распачала конкурсныя выступленні Лаліта Нячай, яна выканалі верш Ю. Мазалевіча “Год жанчыны Беларусі”, што стаў пэўным “эпіграфам” да “Чытанняў”.
Шэраг удзельнікаў прадставілі сучасныя формы мастацкага выказвання — мультымедыйныя праекты. Спалучэнне відэа, фота, аўдыёматэрыялаў дало магчымасць стварыць яркія і запамінальныя выступленні – “Жанчыны нашай Беларусі” Аляксандры Кукеты і Аляксандры Клачковай, “У кожнай прафесіі — яна” Марыі Івановіч, Сафіі Сабалеўскай, Кіры Чэкун, Варвары Васільевай. Гэта намінацыя, несумненна, адлюстроўвае імкненне творчай моладзі да інавацый і выкарыстання новых тэхналогій у мастацтве.
Музычна-паэтычныя кампазіцыі, падрыхтаваныя навучэнцамі, былі не проста дэкламацыяй вершаў пад акампанемент. Гэта былі цэласныя мастацкія творы, дзе музыка падкрэслівала і ўзбагачала сэнс вершаў, нараджаючы непаўторную атмасферу і перадаючы тонкія нюансы настрою. Менавіта такое адчуванне выклікалі Паліна Субцэльная, Ганна Пузырэвіч, Вера Суслава, якія выканалі “Мой край” (словы і музыка Маргарыты Вансовіч). Творчая група навучэнцаў 2 курса спецыяльнасцяў “Інструменты народнага аркестра” і “Музыказнаўства” падарыла слухачам пранікнёны верш Янкі Купалы “Над калыскай”. Глеб Харытончык з дапамогай музыкаў — Паліны Керус, Яна Бурко, Эвелін Галіно, натхнёна прачытаў верш Веры Вярбы “Усё ў жыцці здаецца проста”.
Читать далее »




















Для отправки комментария необходимо войти на сайт.