
29 кастрычніка Вялікая зала Мінскага дзяржаўнага музычнага каледжа імя М.І.Глінкі поўнілася асаблівай атмасферай натхнення і творчасці. Тут адбыўся штогадовы творчы конкурс «Кастрычніцкія чытанні», які стаў добрай традыцыяй ў нашым каледжы, але кожны год ўдзельнікаў і публіку чакаюць аднаўленні, а пад час – сюрпрызы. Сёлетні конкурс «Кастрычніцкія чытанні – 2026. Жаночы космас Беларусі» у Год беларускай жанчыны, стаў одай цудоўнай палове чалавецтва.
Удзельнікі конкурсу, прадэманстраваўшы свае таленты і глыбокае разуменне тэмы, прадставілі шматгранныя вобразы беларускіх жанчын праз розныя мастацкія формы. Асаблівасцю сёлетняга конкурсу стала яго насычанасць і разнастайнасць намінацый, якія дазволілі кожнаму раскрыць свой творчы патэнцыял.
Распачала конкурсныя выступленні Лаліта Нячай, яна выканалі верш Ю. Мазалевіча “Год жанчыны Беларусі”, што стаў пэўным “эпіграфам” да “Чытанняў”.
Шэраг удзельнікаў прадставілі сучасныя формы мастацкага выказвання — мультымедыйныя праекты. Спалучэнне відэа, фота, аўдыёматэрыялаў дало магчымасць стварыць яркія і запамінальныя выступленні – “Жанчыны нашай Беларусі” Аляксандры Кукеты і Аляксандры Клачковай, “У кожнай прафесіі — яна” Марыі Івановіч, Сафіі Сабалеўскай, Кіры Чэкун, Варвары Васільевай. Гэта намінацыя, несумненна, адлюстроўвае імкненне творчай моладзі да інавацый і выкарыстання новых тэхналогій у мастацтве.
Музычна-паэтычныя кампазіцыі, падрыхтаваныя навучэнцамі, былі не проста дэкламацыяй вершаў пад акампанемент. Гэта былі цэласныя мастацкія творы, дзе музыка падкрэслівала і ўзбагачала сэнс вершаў, нараджаючы непаўторную атмасферу і перадаючы тонкія нюансы настрою. Менавіта такое адчуванне выклікалі Паліна Субцэльная, Ганна Пузырэвіч, Вера Суслава, якія выканалі “Мой край” (словы і музыка Маргарыты Вансовіч). Творчая група навучэнцаў 2 курса спецыяльнасцяў “Інструменты народнага аркестра” і “Музыказнаўства” падарыла слухачам пранікнёны верш Янкі Купалы “Над калыскай”. Глеб Харытончык з дапамогай музыкаў — Паліны Керус, Яна Бурко, Эвелін Галіно, натхнёна прачытаў верш Веры Вярбы “Усё ў жыцці здаецца проста”.
Асаблівае хваляванне выклікала намінацыя «Спроба пяра», яна дала магчымасць юным талентам выказаць свае ўласныя думкі і пачуцці праз вершы ўласнага сачынення. Глыбока ўразіла прысутных Паліна Самсонік, яна прадэламавала кранальны аўтарскі верш “Маці”. Стварэнню неабходнага настрою дапамагала Паліна Цімашэнка (партыя раялю). Дзяўчаты стварылі дзіўна тонкі дуэт музыкі і аўтарскай паэзіі.
Большая колькасць канкурсантаў абрала фармат мастацкай дэкламацыі вершаў. Навучэнцы звярталіся да класічных і сучасных твораў, адлюстроўваючы розныя аспекты жаночых лёсаў, іх унутраны свет, барацьбу і перамогі. Кожнае слова, кожны жэст былі напоўнены глыбокім сэнсам і пачуццём, перадаючы гледачам усю палітру эмоцый. Пералічыць усіх, хто выступаў са сцэны было б зашмат. Кожнае выступленне было па-свойму ўражальным. Конкурсны дзень праляцеў як адно імгненне, пакінуўшы ў сэрцы кожнага прысутнага незабыўныя эмоцыі, цяпло і натхненне.
Гучным фінальным акордам свята стала выкананне навучэнцамі спецыяльнасці “Народны хор” беларускай народнай песні «Лада» у апрацоўцы Нікі Дзянісавай. У ролі харэографа-пастаноўшчыка выступіла Вікторыя Дудзік, акапанемент стварылі Руфіна Угнавёнак, Ульяна Кудзіна, Стэфанія Сабалеўская, Мікіта Падголін, Стэфан Сапега, Яўген Мікалаевіч Мароз.
Удзячныя слухачы шчодра ўзнагароджвалі выступаючых апладысментамі. Музыка, усмешкі гледачоў у зале, добры настрой – усё спадарожнічала правядзенню “Чытанняў” ў цёплай, сяброўскай атмасферы.
І вось 19 лістапада аўтарытэтнае журы, у складзе – паважаныя асобы:намеснік дырэктара па выхаваўчай працы Т. Л. Кутылоўская, намеснік старшыні Цэнтральнай раённай арганізацыі г.Мінска Рэспубліканскага грамадскага аб’яднання “Белая Русь” А.М.Дробуш, другі сакратар Цэнтральнага раённага камітэта грамадскай арганізацыі “Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі” Т. С. Вараб’ёва, выкладчык беларускай мовы і літаратуры, старшыня цыклавой камісіі агульнаадукацыйных прадметаў І.У. Бабкова, старшыня прафсаюза навучэнцаў М. М.Козіч абвясцілі вынікі конкурсу. Выступаючы, яны падкрэслілі, што “Кастрычніцкія чытанні” бягучага году — гэта цудоўная нагода прамовіць словы падзякі, віншаванняў і пажаданняў, адрасаваных тым, хто напаўняе наша жыццё сваёй цеплынёй, прыгажосцю і клопатам – Жанчынам! Шчырасць, непасрэднасць і захапленне выканаўцаў, добразычлівасць публікі напоўніла прастору непаўторнай атмасферай дабра, радасці і шчасця ад сустрэчы з вялікім мастацтвам мастацкага слова.
«Кастрычніцкія чытанні» — важная падзея у культурным жыцці каледжа. Творчае спаборніцтва падкрэсліла непазбыўнае значэнне беларускай жанчыны, яе ўклад у развіццё грамадства, яе незломны дух і вечную прыгажосць. Гэтая імпрэза натхніла прысутных на далейшыя творчыя пошукі і спрыяла захаванню і папулярызацыі беларускай культуры.
Журы ўзнагародзіла ўдзельнікаў конкурса дыпломамі:
- Лаліта Нячай дыплом у намінацыі “ За адпаведнасць тэме конкурса”
- Аляксандра Кукета, Аляксандра Клачкова дыплом у намінацыі “Мая краіна – мая гісторыя”
- Марыя Івановіч, Сафія Сабалеўская, Кіра Чэкун, Варвара Васільева дыплому намінацыі “За майстэрскае ўвасабленне ідэі”
- Паліна Субцэльная, Ганна Пузырэвіч, Вера Суслава дыплом у намінацыі “Табе спяваю песню, Беларусь”
- Лізавета Міхнавец і навучэнцы 2 курса спецыяльнасцяў “Інструменты народнага аркестра” і “Музыказнаўства” дыплом у намінацыі “За арыгінальную інтэрпрэтацыю верша”
- Ганна Акушэвіч дыплом у намінацыі “Натхненне”
- Паліна Самсонік, Паліна Цімашэнка дыплом у намінацыі “Спроба пяря”
- Арына Якушэнка дыплом “Мы памятаем, мы ганарымся”
- Глеб Харытончык, Паліна Керус, Ян Бурко, Эвелін Галінодыплом”За лепшую гармонію музыкі і літаратуры”
- Сямён Лазарчык дыплом у намінацыі “Натхненне”
- Кацярына Лісоўская, Кірыл Залуцкі дыплом у намінацыі “За яркую індывідуальнасць”
- Іван Цэдрык дыплом у намінацыі “Творчая індывідуальнасць”
- Гардзей Касінскі дыплом у намінацыі “Шчырасць”
- Георгій Касаржэўскі дыплом у намінацыі “За акцёрскае майстэрства”
- Дар’я Галоцік, Ануш Арсланян, Меланія Гіраева, Ілона Яноўская дыплом у намінацыі “Літаратура ў люстэрку музыкі”
- Надзея Букрэй дыплом у намінацыі “Спроба пяря”
- Іван Рудзічдыплом у намінацыі “Першыя крокі ў кампазіцыі”
- Нікіта Корзун, Захар Варапайдыплом у намінацыі “Творчая індывідуальнасць”
- Дар’яна Хамутнікава, Маргарыта Міхалевічдыплом у намінацыі “Жаночы космас Беларусі”
- Народны хор дыплом у намінацыі “Душа мая – Беларусь”
Віншуем усіх удзельнікаў імпрэзы!
Рудэнка С.П.















Для отправки комментария необходимо войти на сайт.