IMG_6648Шчыра віншую калектыў каледжа з узнагароджаннем Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь. Ваша прафесійнае майстэрства, плён на ніве мастацтва, руплівая выкладчыцкая і выхавальніцкая дзейнасць спрыяюць станаўленню гарманічнай асобы, здольнай зрабіць свой унесак у скарбніцу культуры Беларусі. Дзякуючы вашай штодзённай пачэснай працы спасцігаюцца новыя магчымасці развіцця для нашых навучэнцаў. Жадаю ўсім творчага натхнення, новых поспехаў і перамог!

Мы разам ствараем нашу будучыню.
 Дырэктар каледжа  У.М.Чэрнікаў