АгменьУ перыяд з 29 cакавiка па 2 красавiка 2021 г. ва ўстанове адукацыi «Мiнскi дзяржаўны музычны каледж iмя М.I.Глiнкi» пройдзе II Фестываль-конкурс народнай песнi iмя А.У.Рашчынскага «АГМЕНЬ» (дыстанцыйна).

З імем Алеся Уладзiмiравiча Рашчынскага звязаны лепшыя этапы творчай біяграфіі харэаграфічнага ансамбля «Харошкі», музычных гуртоў “Купалінка” і “Агмень”. У гісторыю Мінскага дзяржаўнага музычнага каледжа iмя М.I.Глiнкi ён увайшоў як заснавальнік аддзялення «Народна-харавыя спевы«, які больш за 35 гадоў выконваў абавязкі загадчыка аддзялення, кіраўніка хора, настаўніка па дырыжыраванні, апрацоўцы і аранжыроўцы народных песень, чытанню харавых партытур і выпусціў у свет больш за 40 прафесійных дырыжораў.

У межах II Фестываля-конкурса адбудзецца вiдэаканцэрт пры ўдзеле харавых i аркестравых калектываў каледжа, а таксама будзе праходзiць конкурс у намiнацыi «Народныя сольныя спевы» у чатырох катэгорыях.

Конкурсныя выступленні, вынiкi конкурсных праслухоўванняў, а таксама канцэрт-адкрыццё будуць размешчаны на інфармацыйных каналах Конкурса.

Палажэнне
Дадатак да палажэння (тэхнічныя патрабаванні дыстанцыйнага ўдзелу)

Парадак і ўмовы ўдзелу ў конкурсе:

  1. Запоўніць электронную форму заяўкі па наступнай спасылцы па 28 лютага 2021 года.
  2. Дадаткова даслаць на электронную пошту конкурса agmen@glinka-college.by :
  • каляровае фота ў сцэнічным касцюме (фармат JPG);
  • копія квітанцыі аб унесеным рэгістрацыйным унёску (40 беларускіх рублёў);
  • спасылка на відэазапіс конкурсных выступленняў саліста (глядзець патрабаванні да відэазапісаў конкурсных выступленняў).

Запрашаем усiх жадаючых!


 Урачыстае адкрыццё II Фестывалю-конкурсу народнай песнi «АГМЕНЬ» iмя А.У.Рашчынскага


 Старонкi жыцця i творчасцi Аляксандра Уладзiмiравiча Рашчынскага


 

Урачыстае закрыццё II Фестывалю-конкурсу народнай песні «Агмень» імя А.У.Рашчынскага