30 красавіка ў 14:20 дырэктар Мінскага дзяржаўнага музычнага каледжа імя М.І. Глінкі ўздельнічаў у прамым эфіры Першага нацыянальнага канала Беларускага Радыё.
ГОДНАЯ АДУКАЦЫЯ – ЗАЛОГ ПОСПЕХУ!
Такі творчы пастулат адной з аўтарытэтных устаноў у нашай краіне – Мінскага дзяржаўнага музычнага каледжа імя М.І. Глінкі. І сапраўды, ён быў і застаецца адной з наймацнейшых сярэдніх спецыяльных музычных навучальных устаноў Беларусі. Творчы калектыў каледжа развівае каштоўны вопыт, назапашаны папярэднікамі, і з кожным годам удасканальвае сістэму адукацыі, што павышае прафесіяналізм і майстэрства навучэнцаў.
Творчыя дасягненні ўстановы, планы і ўступную кампанію з дырэктарам Мінскага дзяржаўнага музычнага каледжа імя М.Глінкі УЛАДЗІМІРАМ ЧЭРНІКАВЫМ абмяркуюць вядучыя праграмы «Настрой!» ЯНА ХАДОСКА і АНДРЭЙ СІНІЦА
Тэкст з сайта Першага нацыянальнага канала Беларускага Радыё
Для отправки комментария необходимо войти на сайт.