IMG-a6d67ece205f9f842fb493110d13cf03-V…ціхі, ясны гімн вясне.
Ці не сэрца напявае, навявае яго мне?

З 20 па 27 кастрычніка 2021 года ў Мінскім дзяржаўным музычным каледжы імя М. І. Глінкі ў новым і незвычайным фармаце прайшоў традыцыйны конкурс аматараў слова і музыкі “Кастрычніцкія чытанні”.  У гэтым годзе ён прысвечаны 130-годдзю з дня нараджэння класіка беларускай літаратуры Максіма Багдановіча.

На жаль, у гэтым годзе гледачам не ўдалося атрымаць асалоду адатмасферы жывога выканання, але кожны з больш чым дваццаці пяці ўдзельнікаў змог праявіць яркую індывідуальнасць і падзяліцца сваёй творчасцю ў відэафармаце. Канкурсанты атрымалі магчымасць самім абраць афармленне свайго выступлення і выдатна ёю скарысталіся. Многія ўдзельнікі, акрамя выканальніцкіх якасцей, паказалі таксама рэжысёрскія здольнасці і навыкі відэамантажу.

Конкурсныя нумары адрозніваліся традыцыйнай разнастайнасцю: музычна-літаратурныя кампазіцыі, арыгінальныя аўтарскія сачыненні, дэкламацыя літаратурнай класікі, розныя музычныя нумары.

Аднагалосным рашэннем журы Гран-пры конкурсу было прысуджана Мінянковай Аксінні (2 АХ) за самае актуальнае, пранікнёнае і майстэрскі ўвасобленае выступленне.

Віншуем пераможцаў у наступных намінацыях:

“Лепшы сцэнічны вобраз” – Калыска Мар’я (2 НХ)

“Першыя крокі ў кампазіцыі” – Якабук Яўген (2 Ф)

“Майстэрскае ўвасабленне ідэі”:

1 месца – Астапенка Вераніка, Зорын Дзмітрый (4 АХ)
2 месца – Табулін Анатоль (3 АХ), Сямёнава Марыя (4 АХ)
3 месца – Цітко Марыя (2 АССІ)

“Арыгінальнасць выступлення”:

1 месца – група 1 ФМ
2 месца – Рыбчанка Дар’я (2 ІНА)

“Шчырасць выканання”:

1 месца – Татур Вікторыя (3 ІНА)
2 месца – Кандрашэнка Аляксандра (1 НХ)
3 месца – Ясюкевіч Марыя (3 АССІ)

“Гармонія музыкі і літаратуры”:

1 месца – Шыдлоўская Марыя (4 П), Барон Дар’я (3 ІНА)
2 месца – Лазараў Станіслаў (1 МЭ)
3 месца – група 2 Ф АССІ М

“Артыстызм і эмацыянальнасць выступлення”:

1 месца – Дарашэвіч Уладзіслава (1 П)
2 месца – Крыўчык Валянцін (2 П)
3 месца – Міхінкевіч Яўгенія (4 П)

У склад журы ўваходзілі:

  • Бабкова Ірына Уладзіміраўна — старшыня цыклавой камісіі «Агульнаадукацыйныя дысцыпліны», выкладчык беларускай мовы і літаратуры;
  • Лук’яненка Ала Генадзьеўна — выкладчык рускай мовы і літаратуры;
  • Янкоўская Наталля Міхайлаўна — бібліятэкар;
  • Парфяновіч  Юлія Анатольеўна — педагог-арганізатар;
  • Выблава Ева — навучэнка групы 4 АХ;
  • Смалонскі Дзмітрый — навучэнец групы 3 С.

Віншуем усіх удзельнікаў конкурсу і спадзяемся, што ў будучыні віртуальная сцэна зойме свае пачэснае месца каля рэальнай.