10 мая 2022 года у Габеленавай зале Мiнскага дзяржаўнага музычнага каледжа iмя М.I.Глiнкi адбыўся канцэрт, якi прысвечаны беларускiм майстрам народнай песнi Рыгору Шырме, Вiктару Роўда i Мiхасю Дрынеўскаму.

Сваiмi ўспамiнамi аб вялiкiх людзях свайго часу з гледачамi падзялiлiся настаўнiкi навучальнай установы  Л.А. Стульская (вучанiца  В.У. Роўда), Я.А. Дзягiлева (вучанiца  В.У. Роўда) i В.В. Лiнко (вучанiца  М.П. Дрынеўскага). Асабiстую прыгажосць сустрэчэ надалi спевы харавых калектываў каледжа: фальклорнага ансамбля «Арлея» (кiраўнiк Веранiка Лiнко), жаночага хора «Мелодыка» (кiраўнiк Вольга Крыпец — вучанiца  В.У. Роўда), змяшанага хора спецыяльнасцi «Спевы акадэмiчныя» (кiраўнiк  Кiра Славiнская — вучанiца  В.У. Роўда), народнага хора «Блiскавiца» (кiраўнiк Ганна Мiлавiдава).

Гэты канцэрт быў апошнiм у чарзе тэматычных мерапрыемстваў, прысвечаных майстрам народная песнi, якiя адбылiся ў гэтым годзе амаль ва ўсiх сярэднiх i вышэйшых музычных установах Рэспублiкi Беларусь. Аўтары iдэi праекту Iнэса Бадзяка (старшыня Беларускай асацыяцыi харавых дырыжораў) i Наталля Вiтчанка (першы намеснiк старшынi праўлення Беларускага саюза музычных дзеячаў) прэзентавалi  нотны сборнiк харавых апрацовак  Мiхася Дрынеўскага «Як пайду я дарогаю» i харавую анталогiю беларускай народнай песнi «Павей, ветрык, павей» i  перадалi  iх у бiблiятэчны фонд каледжа.