
ЗАПРАШАЕМ прыняць удзел у IV Фестывалi-конкурсe народнай песні імя А.У.Рашчынскага «Агмень», якi адбудзецца з 2 па 4 красавiка.
Фестываль-конкурс народнай песні імя А.У.Рашчынскага «Агмень» быў арганізаваны цыклавой камісіяй «Народны хор» ў 2019 годзе.
Алесь Уладзіміравіч Рашчынскi – вiдны дзеяч культуры, кампазітар, харавы дырыжор, фалькларыст, арганізатар і кіраўнік музычных калектываў. Яго імя ўвайшло ў гісторыю нашага каледжа як выкладчыка і заснавальніка аддзялення «Народныя харавыя спевы». Ён аддаў свой творчы патэнцыял і імкненне развіваць і ўзбагачаць нацыянальныя культурныя традыцыі ў нашай навучальнай установе. За гады працы А.У.Рашчынскага ў каледжы народны хор пад яго чуйным кіраўніцтвам атрымаў новае жыццё, папаўняўся рэпертуар калектыву, конкурсная палітра выступленняў і перамог рознага ўзроўню, узмацняліся паступова галасы яго ўдзельнікаў. Дзякуючы ўсяму гэтаму Фестываль – конкурс народнай песні носіць яго імя.
Геаграфія удзельнікаў конкурсу ахоплівае не толькі ўсе рэгіёны Беларусі, але і Расіі. У склад журы конкурсу ўваходзяць вядомыя музычныя дзеячы.
Праграма Фестывалю-конкурсу, акрамя конкурсных праслухоўванняў ўдзельнікаў, уключае канцэртныя мерапрыемства, майстар-класы відных дзеячаў мастацтваў.










Для отправки комментария необходимо войти на сайт.