У красавiку 2019 г. ва ўстанове адукацыi «Мiнскi дзяржаўны музычны каледж iмя М.I.Глiнкi» ўпершыню пройдзе I Фестываль-конкурс народнай песні імя А.У.Рашчынскага (1949-2016), прысвечаны 70-годдзю з дня яго нараджэння.

Iмя Алеся Уладзiмiравiча Рашчынскага трывала ўвайшло ў гiсторыю беларускага нацыянальнага музычнага мастацтва. Ён вядомы як вiдны грамадскі дзеяч, кампазiтар, харавы дырыжор, фалькларыст, арганiзатар і мастацкі кiраўнiк самабытнага гурта-капэлы «Агмень», мастацкі кiраўнiк фальклорнага ансамбля «Купалiнка». У 1973 г. А.У.Рашчынскi з’явiўся ініцыятарам адкрыцця першага ў Беларусi аддзялення «Народныя харавыя спевы» ва ўстанове «МДМК iмя М.I.Глiнкi», якое ён ўзначальваў i ідэйна натхняў на працягу многіх гадоў. Разам з тым, ён стаў адным з першых кiраўнiкоў народнага хору каледжа.

У рамках Фестывалю-конкурсу адбудзецца канцэрт пры ўдзеле харавых i аркестравых калектываў каледжа, майстар-класы вiдных дзеячаў мастацтваў Расii i Беларусi, а таксама пройдзе конкурс у намiнацыi «Народныя сольныя спевы» у трох катэгорыях:

  • А – вучнi розных навучальных устаноў ва ўзросце ад 12 да 15 гадоў;
  • В – навучэнцы ўстаноў сярэдняй спецыяльнай адукацыi ад 16 да 19 гадоў;
  • С – удзельнiкi ад 20 гадоў.

Спампаваць палажэнне — PDF

Расклад конкурснага праслухоўвання будзе абвешчаны загадзя, бліжэй да даты правядзення дадзенага мерапрыемства.

Фестываль-конкурс будзе праходзiць на базе Мінскага дзяржаўнага музычнага каледжа імя М.Глінкі пры падтрымцы грамадскага аб’яднання «Беларускi саюз музычных дзеячаў» i Мiнскай гарадской метадычнай секцыi па спецыяльнасцi «харавыя дысцыплiны».

Запрашаем усiх жадаючых!

Дадатковую інфармацыю можна атрымаць па тэлефонах:
+375(29)3232751
+375(29)6036478
e-mail: agmen@glinka-college.by