27 лютага 2019 года ў Малой зале імя Р.Шырмы Беларускай дзяржаўнай філармоніі адбыўся канцэрт прэм’ер камернай музыкі. У канцэрце прагучалі новыя творы беларускіх аўтараў, якія былі ўпершыню выкананы для публікі.
Прыемна, што прыняць удзел у гэтым значным канцэрце змаглі і выхаванцы Мінскага дзяржаўнага музычнага каледжа імя М.І.Глінкі (цыклавой камісіі «Інструменты народнага аркестра — баян, акардэон») — дуэт навучэнцаў III курса Ваўчок Іван і Гiзун Дар’я (клас выкладчыка Л.В.Скачко). У іх выкананні прагучаў твор Аляксандра Клеванца — Гумарэска «Стары Хатабыч».
На афіцыйным сайце Беларускага саюза кампазітараў можна знайсці спасылку на водгук пра выступ юных музыкаў, пакінуты вядомым беларускiм кампазiтарам Ларысай Сiмаковiч:
«…Гумар “Гумарэскі” Аляксандра Клеванца не толькі зачараваў: здзівіў вынаходлівасцю — вачэй было не адвесці ад маладых Івана Ваўчка і Дар’і Гізун — выхаванцаў каледжа імя М.І.Глінкі. Дасціпна гульня “важкіх” акардэона і баяна ператварылася ў тонкі, напаўіранічны дыялог, дзе вострыя музычныя рэплікі, не спыняючы хуткасць і імпэт, перакідваліся ў паветры ад інструмента да інструмента, дэманструючы стасункі двух тэмпераментаў і ўцягваючы публіку ў дзею-гульню, такую знаёмую і пазнавальную, але такую няўлоўную і нечаканую ў каардынатах музычнай матэрыі…».
Застаецца павіншаваць навучэнцаў і іх настаўнiка з паспяховым канцэртным выступам і пажадаць ім творчых сіл для ўдзелу ў новых цікавых праектах!
Для отправки комментария необходимо войти на сайт.