АгменьПачатак 2019 года для Мінскага дзяржаўнага музычнага каледжу імя М.І.Глінкі з’явіўся багатым на творчыя падзеі і плённым для выяўлення новых маладых талентаў Беларусі. 2 красавіка ў Вялікай зале каледжа, у межах 95-годдзя з дня яго заснавання, адбыўся канцэрт-адкрыццё І Фестывалю-конкурсу народнай песні «Агмень» імя А.У. Рашчынскага, які праходзіў на працягу трох дзён.

Конкурс таксама быў прымеркаваны 70-годдзю з дня нараджэння Алеся Рашчынскага, імя якога трывала ўвайшло як у гісторыю нашага каледжа, так і ў скарбніцу беларускай музычнай культуры.  Кампазітар, фалькларыст, харавы дырыжор, педагог – разнастайныя грані творчасці музыканта. Гэтыя і іншыя асаблівасці яго асобы былі прадстаўлены ў відэапрэзентацыі, якая адбылася на адкрыцці фестывалю і была падрыхтавана яго былымі выпускнікамі. У канцэрце, які складаўся толькі з аўтарскай музыкі Рашчынскага, прымалі ўдзел народны хор Мінскага дзяржаўнага музыкальнага каледжа імя М.І.Глінкі «Бліскавіца», фальклорны калектыў Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта г. Мінска «Каханачка». Яскравым завяршэннем першага дня фестывалю стала выступленне аркестру беларускіх народных інструментаў каледжа пад кіраўніцтвам У.М.Чэрнікава. У  выкананні гэтага калектыву прагучала адна з частак сюіты для аркестра беларускіх народных інструментаў «Свята» і фантазія «З рога ўсяго многа».

У наступныя два дні праводзіліся непасрэдна конкурсныя праслухоўванні ўдзельнікаў розных узроставых катэгорый, якія прыехалі да нас з 11 гарадоў Беларусі.  Самаму юнаму з іх споўнілася 12 гадоў, а самаму даросламу — 45. На наш погляд, зняцце ўзроставых абмежаванняў у старэйшай групе дазволіла не толькі прывесці да нас юных удзельнікаў (а магчыма, у наступным, і нашых абітурыентаў), але і выступіць іх педагогам, якія змаглі прадэманстраваць сваё вакальнае майстэрства і таксама атрымалі дыпломы лаўрэатаў конкурсу. У ходзе конкурсу прагучала шмат цікавай музыкі, прадстаўленай удзельнікамі. Яе нацыянальная адметнасць вельмі разнастайная і шматгранная, як і педагагічнае майстэрства тых людзей, якія рыхтавалі нашых канкурсантаў. Хочацца адзначыць досыць розную манеру выканання і падзякаваць іх за праведзеную работу.

Это слайд-шоу требует JavaScript.

Пераможцамі І фестывалю-конкурсу народнай  песні «Агмень» імя А.У. Рашчынскага, якія атрымалі спецыяльныя дыпломы і асабліва каштоўныя і памятныя падарункі, сталі:

Катэгорыя А

I месца – Будзько Ксенія;

II месца: 

  • Альха Валерыя;
  • Кандрашэнка Аляксандра;

III месца:

  • Калыска Мар’я;
  • Муравіцкая Паліна;
  • Нічыпаровіч Мілана.
Катэгорыя В

I месца – Іонава Вера;

II месца:

  • Іршонак Ірына;
  • Дароніна Ульяна;

III месца:

  • Хачкоўскі Андрэй;
  • Рыцько Надзея;
  • Гарцуева Аліна.
Катэгорыя С

I месца – Іголка Дана;

II месца:

  • Дымшава Таццяна;
  • Булатоўская Настасся;

III месца:

  • Радзькова Ірына;
  • Касцяневіч Надзея.

Дыплом за самабытнасць тэмбру – Талатыннік Кацярына;

Дыплом за адданасць народна-песенным традыцыям – Дзмітрук Максім;

Дыплом за арыгінальнае выкананне беларускай народнай песні – Філіповіч Улада;

Дыплом за артыстызм і лепшае сцэнічнае ўвасабленне – Краснашчокава Алеся;

Дыплом за яскравае раскрыццё мастацкага вобраза беларускай народнай песні – Емяльянчыкава Яўгенія;

Дыплом за арыгінальныя аранжыроўкі – Лубчонак Марына Уладзіміраўна.

Лаўрэат І ступені ў катэгорыі B Іонава Вера стала яшчэ і ўладальніцай галоўнага прызу – Гран-пры фестывалю. У яе выступленні хочацца адзначыць асаблівую сардэчнасць, лірычную пранікнёнасць, глыбіню,  мастацкую сілу і падачу песеннага вобразу, а таксама інтанацыйную дакладнасць і свабоду голасавядзення. Усе гэтыя якасці і дазволілі членам журы аддаць ёй першынства і зрабілі яе пераможцай І Фестывалю-конкурсу народнай песні.

Сапраўдным падарункам для ўсіх удзельнікаў фестывалю стаў майстар-клас члена журы з Расіі Сямушынай Таццяны Уладзіміраўны (г. Масква).  Яе творчая дзейнасць шырокая і шматгранная. Яна з’яўляецца выкладчыкам Дзяржаўнага музычна-педагагічнага інстытута імя М.М. Іпалітава-Іванава, лаўрэатам Усерасійскіх і міжнародных конкурсаў, уладальнікам Міжнароднай прэміі «Імперская культура»,  а таксама салісткай вакальнага трыа «Лада». Не меньшае ўражанне зрабіў яе ўдзел у фінальным канцэрце лаўрэатаў, дзе яна бліскуча выканала дзве рознахарактарныя песні («Вы куда летите, лебеди» і «Я – деревенская»). Высокая выканальніцкая культура, цудоўнае вакальнае майстэрства, якія бяруць за душу, яркія сцэнічныя вобразы, найтанчэйшая лірыка, а ў той жа час гарэзлівы і смелы запал – усё гэта пакінула яркі след у сэрцах і душах усіх прысутных.

Такім чынам, І Фестываль-конкурс народнай песні імя А.У.Рашчынскага адбыўся. Пераможцы яго вызначаны і ўжо ўвойдуць у гісторыю конкурсу.  Хочацца выказаць словы ўдзячнасці ўсім тым, хто аказаўся ў дачыненні да  арганізацыі і правядзення гэтага мерапрыемства. А фестывалю пажадаць доўгага жыцця, таленавітых удзельнікаў, прыгожых і дастойных перамог. І, як кажуць, «У добры шлях!». Да сустрэчы праз два гады!