Окт чтения30 кастрычніка 2019 года ў Вялікай зале Мінскага дзяржаўнага музычнага каледжа імя М.І.Глінкі адбылося традыцыйнае  свята паэзii i музыкi «Кастрычнiцкiя чытаннi». Мерапрыемства праходзiла ў форме літаратурна-музычнага часопiсу пад назвай  «Натхненне».  Навучэнцы каледжа  перадавалі гармонію паэзіі і музыкі   па наступных старонках: «Мой чароўны родны край», «Шанаваннем бацькоў ахіні», «Калі над радзімай пажары шугалі», «Музыка  душы — акампанемент», «Свет у каханні жыве», «Спроба пяра», «Мой любімы верш».

Конкурс ацэньвала журы, ў склад якога ўваходзілі намеснік дырэктара па выхаваўчай працы Майстар Ала  Іосіфаўна, старшыня цыклавой камісіі «Агульнаадукацыйныя дысцыпліны», выкладчык беларускай мовы і літаратуры Бабкова Ірына Ўладзіміраўна, член саюза кінематаграфістаў, член гільдыі кінаакцёраў, выкладчык сцэнічнага майстэрства Яўген Уладзіміравіч Піменаў, старшыня актыву навучэнцаў каледжа  Мароз Настасся.

Вялі конкурс навучэнцы першага курса Забела Вераніка і Бугулаў Руслан.

У гэтым годзе ў наступных намінацыях пераможцамі сталі:

  •  «За шчырасць выканання»  —  Саснок Павел
  • «За яркую індывідуальнасць»  —  Багданаў Іван
  • «Самае пранікнёнае выступленне»  —  Шашок Яна
  • «За лепшую гармонію музыкі і літаратуры» —  Салтыкова Рына
  • «Лепшы сцэнічны вобраз»  — Снісар Фама
  • «За артыстызм і эмацыянальнасць выступлення»  — Шарстук Арцём
  • «Творчая індывідуальнасць» —        Жыдзецкая Аліна   
  • «Натхненне » — Забела Вераніка
  •  «За майстэрскае ўвасабленне ідэі» —  Коктыш Яўгенія
  • «Спроба пяра» —  Коктыш Стэфанія
  • «Першыя крокі ў кампазіцыі»  — Агейка Наталля

Віншуем усіх удзельнікаў з адбыўшымся святам паэзіі і музыкі!