21 снежная 2019 года ў Мінскім дзяржаўным палацы дзяцей і моладзі ўпершыню прайшоў гарадскі навагодні баль для адзінаццацікласнікаў, навучэнцаў каледжаў і студэнтаў.
Да ўдзелу ў мерапрыемстве былі запрошаны 200 хлопцаў і дзяўчат, якія дабіліся высокіх вынікаў у вучобе, спорце і творчасці. Сярод запрошаных і навучэнцы нашага каледжа, якія з’яўляюцца лаўрэатамі міжнародных і рэспубліканскіх конкурсаў, стыпендыятамi спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі.
Навучэнцы атрымалі шмат пазітыву і найлепшых эмоцый. А дзякуючы нашаму сімфанічнаму аркестру і дырыжору Мікалаю Макарэвічу, баль загучаў у новых фарбах.
Для отправки комментария необходимо войти на сайт.