АгменьУ перыяд з 29 cакавiка па 2 красавiка 2021 года ва ўстанове адукацыi «Мiнскi дзяржаўны музычны каледж iмя М.I.Глiнкi» прайшоў II Фестываль-конкурс народнай песнi «АГМЕНЬ» iмя А.У.Рашчынскага (дыстанцыйна).

Вынікі фестывалю-конкурсу

У конкурсе прынялі ўдзел 39 чалавек з розных куткоў нашай краіны і Расіі. Былі прадстаўлены такія гарады як Баранавічы, Ліда, Наваполацк, Магілёў, Гомель, Кобрын, Нароўля, Калінкавічы, Стоўбцы і, вядома ж, Мінск. Найбольш актыўны ўдзел у фестывалi прынялі канкурсанты з абласных і раённых цэнтраў Беларусi – Бабруйскi раён, Гомельскi раён, Светлагорскi раён, Калiнкавiцкi раён, Мiнскi раён, Смалявiцкi раён. Удзельніца з Расіі (г. Яраслаўль) Ашаева Дыяна стала пераможцам і атрымала Гран-пры конкурсу.

На працягу трох дзён кампетэнтнае журы адслухоўвала і ацэньвала выдатную працу канкурсантаў і іх педагогаў. Былі адзначаны выканаўцы, якiя прадэманстравалі незвычайныя інтэрпрэтацыі народнай песні ў рознай вакальнай манеры, чым, безумоўна, упрыгожылі конкурсную палітру выступленняў. Неабходна падкрэслiць працу канцэртмайстраў, дзякуючы якім народная песня прагучала найбольш яскрава, набыла асаблівую афарбоўку i гучнасць.

Упершыню на конкурсе была заяўлена катэгорыя D (аўтэнтычная манера выканання), удзельнікі якой паказалi высокі ўзровень выканальніцкага майстэрства. Вельмі прыемна, што сярод удзельнікаў гэтай катэгорыі была Марыя Снітко – першая выпускніца Алеся Рашчынскага, якая адзначыла, што ён адкрыў ёй шлях у прафесійнае жыццё.

Хочацца выказаць словы падзякі ўсім тым, хто аказаўся ў дачыненні да  арганізацыі і правядзення гэтага мерапрыемства. А фестывалю пажадаць поспехаў і даўгалецця, таленавітых удзельнікаў, прыгожых і дастойных перамог.

Да сустрэчы праз два гады!