ЗАПРАШАЕМ прыняць удзел у III Фестывалі-конкурсе народнай песнi iмя А.У.Рашчынскага «АГМЕНЬ», які прысвечаны 100-годдзю Мiнскага дзяржаўнага музычнага каледжа iмя М.I.Глiнкi i 75-годдзю з дня нараджэння беларускага кампазiтара, фалькларыста, заснавальнiка аддзялення «Народныя харавыя спевы» Алеся Рашчынскага.

 

III Фестываль-конкурс народнай песнi iмя А.У.Рашчынскага «АГМЕНЬ» пройдзе 1-2 красавiка 2024 г. ва ўстанове адукацыi «Мiнскi дзяржаўны музычны каледж iмя М.I.Глiнкi»

У рамках Фестываля-конкурсу адбудуцца канцэрты, майстар-класы відных мастацкіх дзеячаў i конкурсныя праслухоўваннi ў намiнацыi «Народныя сольныя спевы» ў чатырох катэгорыях:

 

А – узроставая група 12-15 гадоў;

В – узроставая група 16-19 гадоў;

С – узроставая група 20 і болей;

D – аўтэнтычная манера выканання (без абмежавання ўзросту).

 

Запрашаем прыняць удзел усiх жадаючых!

 

Падаць заяўку

Палажэнне

Інфармацыйны канал у Тэлеграм