Фестываль-конкурс народнай песні імя А.У.Рашчынскага «Агмень» быў арганізаваны цыклавой камісіяй «народны хор» і ўпершыню праведзены ў 2019 годзе і быў прысвечаны 70-годдзю з дня нараджэння Алеся Уладзіміравіча – выдатнага дзеяча культуры, кампазітара, харавога дырыжора, фалькларыста, арганізатара і кіраўніка розных музычных калектываў. Яго імя ўвайшло ў гісторыю нашага каледжа як выкладчыка і заснавальніка аддзялення «народныя харавыя спевы».
Гэты чалавек аддаў свой творчы патэнцыял і імкненне развіваць і ўзбагачаць нацыянальныя культурныя традыцыі ў нашай навучальнай установе. За гады працы А.Рашчынскага ў каледжы народны хор пад яго чуйным кіраўніцтвам атрымаў новае жыццё, папаўняўся рэпертуар калектыву, конкурсная палітра выступленняў і перамог рознага ўзроўню, узмацняліся паступова галасы яго ўдзельнікаў. І менавіта не без усяго гэтага Фестываль –конкурс народнай песні носіць яго імя.
Геаграфія удзельнікаў конкурсу ахоплівае не толькі ўсе рэгіёны Беларусі, але і Расію. У склад журы конкурсу ўваходзяць відныя музычныя дзеячы Беларусі і Расіі.
Праграма Фестывалю-конкурсу, акрамя конкурсных праслухоўванняў ўдзельнікаў, уключае ў сябе выступленні харавых і аркестровых калектываў, выступленні і майстар-класы відных дзеячаў мастацтваў.
Для отправки комментария необходимо войти на сайт.