У адметны юбілейны час, калі МДМК імя М.І.Глінкі святкуе сваё 100-годдзе, асаблівую ўвагу прыцягваюць праекты, у якіх можна пачуць і пабачыць нашых колішніх выпускнікоў.
Свой першы вялікі сольны канцэрт на сцэне нашага каледжа ВОЛЬГА ЗАПОЛЬСКАЯ сыграла яшчэ першакурсніцай, і тады талент і яркая творчая індывідуальнасць дзяўчыны адразу выклікалі цікавасць і павагу слухачоў. Потым было яшчэ шмат розных выступленняў, канцэрты на вялікіх і камерных сцэнах Беларусі ды замежжа, сольныя і ансамблевыя праекты, супрацоўніцтва са славутымі беларускімі музыкантамі. Але, па словах піяністкі, граць у родным каледжы для яе — заўсёды асаблівы гонар і адказнасць.
Кожная праграма Вольгі Запольскай — непаўторнае спалучэнне музычных твораў, якое адлюстроўвае светаадчуванне, душэўны стан піяністкі ў пэўны момант жыцця. «ФОРМУЛА ГАРМОНІІ» — спроба праз творы класіцызму, рамантызму і XX стагоддзя перадаць глыбіню чалавечых пачуццяў, сумненняў, ваганняў і — імкненне да сапраўднай прыгажосці, шчырасці, святла.
Запрашаем на канцэрт фартэпіяннай музыкі!
Для отправки комментария необходимо войти на сайт.