![](https://glinka-college.by/wp-content/uploads/2022/05/IMG-a0217f71b8dac9d5de4cc10d93c218f6-V-600x719.jpg)
Нашыя шчырыя віншаванні – для Паліны Чэслаўскай, навучэнкі 2 курса спецыяльнасці «Інструментальнае выканальніцтва (фартэпіяна)» Мiнскага дзяржаўнага музычнага каледжа iмя М.I.Глiнкi .
Дзяўчына стала переможцай ІІ Міжнароднага конкурса PIANO-PREMIUM-2022, які адбыўся 5-8 мая года ў Маскве. У конкурсе прымалі ўдзел піяністы з Расіі, Казахстана, Кітая, а Паліна стала адзінай прадстаўніцай Беларусі.
А 11 мая 2022 года Паліна разам са сваёй аднакурсніцай Дар’яй Дзямідчык паспяхова выступіла на Адкрытым конкурсе фартэпіянных дуэтаў, які прайшоў у Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі. Дзяўчаты сталі Лаўрэатамі ІІІ ступені.
Віншаванні і сардэчная падзяка выкладчыцы Паліны Чэслаўскай — Ірыне Аляксандраўне Янпольскай i выкладчыцы дуэта – Вользе Аляксандраўне Запольскай!
Для отправки комментария необходимо войти на сайт.