Падышоў да заканчэння першы канцэртны сезон у новай сталічнай зале “Верхні горад”, што ўзнялася ад падмуркаў старадаўняга храма у гістарычным сэрцы Мінска. Чатыры вечарыны з разнастайнымі праграмамі (29 снежня, 24 сакавіка, 10 красавіка і 22 мая) прапанавала слухачам найстарэйшая музычна-адукацыйная установа краіны – Мінскі дзяржаўны музычны каледж імя М. І. Глінкі. Вынікі гэтага спаткання гісторыі і сучаснасці, старажытнасці і маладосці ўразілі і слухачоў, і выканаўцаў.
Сапраўдны “парад планет” выканальніцкіх магчымасцей і здзяйсненняў маладых музыкантаў, якія з юнацкай непасрэднасцю і энтузіязмам штурмуюць вяршыні прафесійнага майстэрства, разгортваўся перад зацікаўленай і чулай публікай. Навучэнцы каледжу ды іх выкладчыкі зладзілі рознагалосую і маляўнічую імпрэзу, дзе чатыры канцэрты ладна склаліся ў чатыры часткі цэласнага музычнага дзейства. Дзейства тое грунтавалася на розных плынях выканальніцкіх спецыялізацый і розных жанравых накірунках іх існавання, аднак было аб’яднана своеасаблівай, блізкай музычнай кампазіцыіі, драматургічнай логікай. Але пра ўсе – па парадку. Читать далее »
Для отправки комментария необходимо войти на сайт.