04 чэрвеня 2018 года харавы канцэртны праект «Скарбы беларускай харавой музыкі», які не так даўно пачаў сваё шэсце па гарадах Беларусі, аб’яднаў харавыя калектывы ўстаноў адукацыі “Мінскі дзяржаўны музычны каледж імя М.І.Глінкі” і Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі, аматараў харавога мастацтва і народнай песні.
Мінскі дзяржаўны музычны каледж імя М. І. Глінкі стаў своеасаблівай лабараторыяй пошуку новых падыходаў ды выканальніцкіх традыцый беларускай музыкі кампазітараў розных пакаленняў, якая прагучала ў выкананні лаўрэатаў міжнародных конкурсаў — канцэртнага хору каледжа і жаночага камернага хору “Concertino», кіраўнік і дырыжор Аляксей Іванавіч Снітко; а таксама змешанага і жаночага хароў Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі, кіраўнік якога, дырыжор, аўтар праекта, уладальнік гранта Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у культуры на 2018 год, загадчык кафедры харавога дырыжыравання Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі — дацэнт Інэса Міхайлаўна Бадзяка. Читать далее »
Для отправки комментария необходимо войти на сайт.