Чырвоная вяргінечка ( муз. Н.Сакалоўскага, сл. А.Русака), дырыжор Уладзімір Чэрнікаў

22 лістапада 2017 года ў вялікай зале Мінскага дзяржаўнага музычнага каледжа імя М.І. Глінкі ў рамках адукацыйнага праекта «Карыфеі беларускага нацыянальнага мастацтва» адбыўся канцэрт, прысвечаны 115-годдзю з дня нараджэння аўтара Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь Несцера Фёдаравіча Сакалоўскага, аднаго з першых навучэнца і выпускнікоў нашай установы адукацыі, удзельніка Вялікай Айчынай вайны.

Мерапрыемства было арганізавана цыклавой камісіяй «Народны хор». Аўтары праекта: Уладзімір Міхайлавіч Чэрнікаў — дырэктар установы адукацыі «Мінскі дзяржаўны музычны каледж імя М.І. Глінкі», старшыня цыклавой камісіі «Народны хор» Кіра Мікалаеўна Славінская, унучка кампазітара і выкладчык музычна-тэарэтычных дысцыплін каледжа Таццяна Віктараўна Сакалоўская. Матэрыялы з нотнага архіва, а таксама фота і відэаматэрыялы сямейнага архіва кампазітара, прадастаўленыя Таццянай Віктараўнай, былі пакладзены ў аснову відэафільма, у якім гучалі разважанні аб Несцеры Сакалоўскім відных дзеячаў беларускай культуры і мастацтва.

Это слайд-шоу требует JavaScript.

Читать далее »

Тэги: , , , , , , , , , , , ,