Зводны хор III Мінскага харавога свята “Спявай, мая сталіца” Галоўны хормайстар і дырыжор – Аляксей Снітко.

Зводны хор III Мінскага харавога свята “Спявай, мая сталіца” Галоўны хормайстар і дырыжор – Аляксей Снітко.

3 мая 2019 года ў вялікай зале Беларускай дзяржаўнай філармоніі адбылося III Мінскае харавое свята «Спявай, мая сталіца», прысвечанае 75 – годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, а таксама 95-годдзю заснавання Мінскага дзяржаўнага музычнага каледжа імя Міхаіла Глінкі.

На працягу пяці гадоў Мінскае харавое свята «Спявай, мая сталіца» ўпрыгожвае культурнае жыццё сталіцы, з’яўляецца знакавай падзеяй напярэдадні святкавання гістарычных дат у жыцці краіны і народа. У гэтым годзе III Мінскае харавое свята «Спявай, мая сталіца» арганізована  Мінскім дзяржаўным музычным каледжам імя М.І.Глінкі пры падтрымцы ўпраўлення культуры Мінгарвыканкама.

Это слайд-шоу требует JavaScript.

Читать далее »

Тэги: , , , ,