30 кастрычніка 2019 года ў Вялікай зале Мінскага дзяржаўнага музычнага каледжа імя М.І.Глінкі адбылося традыцыйнае  свята паэзii i музыкi «Кастрычнiцкiя чытаннi». Мерапрыемства праходзiла ў форме літаратурна-музычнага часопiсу пад назвай  «Натхненне».  Навучэнцы каледжа  перадавалі гармонію паэзіі і музыкі   па наступных старонках: «Мой чароўны родны край», «Шанаваннем бацькоў ахіні», «Калі над радзімай пажары шугалі», «Музыка  душы — акампанемент», «Свет у каханні жыве», «Спроба пяра», «Мой любімы верш».
Конкурс ацэньвала журы, ў склад якога ўваходзілі намеснік дырэктара па выхаваўчай працы Майстар Ала Іосіфаўна, старшыня цыклавой камісіі «Агульнаадукацыйныя дысцыпліны», выкладчык беларускай мовы і літаратуры Бабкова Ірына Ўладзіміраўна, член саюза кінематаграфістаў, член гільдыі кінаакцёраў, выкладчык сцэнічнага майстэрства Яўген Уладзіміравіч Піменаў, старшыня актыву навучэнцаў каледжа Мароз Настасся.
Вялі конкурс навучэнцы першага курса Забела Вераніка і Бугулаў Руслан.
У гэтым годзе ў наступных намінацыях пераможцамі сталі:
- «За шчырасць выканання» — Саснок Павел
 - «За яркую індывідуальнасць» — Багданаў Іван
 - «Самае пранікнёнае выступленне» — Шашок Яна
 - «За лепшую гармонію музыкі і літаратуры» — Салтыкова Рына
 - «Лепшы сцэнічны вобраз» — Снісар Фама
 - «За артыстызм і эмацыянальнасць выступлення» — Шарстук Арцём
 - «Творчая індывідуальнасць» — Жыдзецкая Аліна
 - «Натхненне » — Забела Вераніка
 - «За майстэрскае ўвасабленне ідэі» — Коктыш Яўгенія
 - «Спроба пяра» — Коктыш Стэфанія
 - «Першыя крокі ў кампазіцыі» — Агейка Наталля
 
Віншуем усіх удзельнікаў з адбыўшымся святам паэзіі і музыкі!






Для отправки комментария необходимо войти на сайт.