IMG_20200217_113715З 17 па 21 лютага 2020 года ў Мінскім дзяржаўным музычным каледжы імя М.І.Глінкі праходзіў тыдзень цыклавой камісіі “Агульнаадукацыйныя дысцыпліны”. Ён быў насычаны мерапрыемствамі розных жанраў. За гэты час адбыліся адкрытыя ўрокі па англійскай мове, фізічнай культуры і псіхалоггіі, конкурс чытальнікаў “Натхненне”, прадстаўлены чарговыя мерапрыемствы праектаў “Музычны Мінск” і “Музыка на карце свету”.

Адной з яркіх і запамінальных старонак гэтага тыдня стаў конкурс чытальнікаў “Натхненне”, які праводзіўся 17 лютага напярэдадні Міжнароднага дня роднай мовы і быў прысвечаны гэтаму святу. Удзельнікамі спаборніцтва былі навучэнцы розных спецыяльнасцей. Вершы, абраныя канкурсантамі, гучалі настолькі натхнёна і прыгожа, што журы і гледачам было даволі складана вызначыць пераможцаў. Навучэнцы змаглі праявіць свае акцёрскія здольнасці і атрымалі памятныя падарункі, а прысутныя  адчулі эстэтычнае задавальненне і безліч станоўчых эмоцый.

Это слайд-шоу требует JavaScript.

IMG_20200220_141703У межах святкавання Міжнароднага дня роднай мовы 19 лютага былі праведзены два мерапрыемствы ў групах 1 курса  (1 ІНА АДУІ і 1 АХ НХ МЭ): “Падарожжа па лінгвістыцы” і “Моўны турнір”. Асаблівасцю  арганізацыі гэтых спаборніцтваў быў той факт, што вядучымі з’яўляліся навучэнцы 4 курса, якія з задавльненнем узнавілі ў сваёй памяці веды па беларускай мове. Цікава было назіраць, з якой заўзятасцю і напружаннем першакурснікі змагаліся за першынства ў веданні роднай мовы.

Цікавым і пазнавальным быў чарговы этап працы над праектам  “Музычны Мінск”, які прадставілі навучэнцы 2 і 4 курсаў пад кіраўніцтвам выкладчыкаў Земляковай В.М. і Цэпелевай Л.А. У ім была разгледжана постаць вядомага беларускага кампазітара Дзмітрыя Смольскага. У межах гэтага праекта таксама прадэманстравана мультымедыйная прэзентацыя на тэму “Мая малая радзіма – мой Мінск”, з якой гледачы даведаліся розныя цікавыя факты з гісторыі горада.

Это слайд-шоу требует JavaScript.

Завяршыла Тыдзень цыклавой камісіі “Агульнаадукацыйныя дысцыпліны” мерапрыемтва, якое правялі выкладчыкі Янчанка Я.С. і Лянчэўская А.Я., чарговы этап праекта “Музыка на карце свету: Беларусь фестывальная”. Асноўнай мэтай гэтага мерапрыемства, арганізаванага ў форме вуснага часопіса,  было знаёмства навучэнцаў з музычнымі фестывалямі Беларусі: “Беларуская музычная восень”, “Мінская вясна”, “Залаты шлягер” і “Славянскі базар”. Часопіс складаўся з чатырох старонак, кожная з якіх была прысвечана пэўнаму фестывалю, і прадстаўляў яе асобны “журналіст”. Паказ прэзентацыі ажыццяўляўся з музычным суправаджэннем.

Трэба адзначыць, што Тыдзень цыклавой камісіі прайшоў плённа і цікава, выявіў творчую і рознабаковую працу выкладчыкаў і навучэнцаў.