Сёння нашыя віншаванні — піяністу 2 курса Яўгену Якабуку. Гэты надзвычай таленавіты юнак не толькі адмыслова грае на раялі, але і піша выдатную музыку, што падцвярджаюць ягоныя нядаўнія конкурсныя поспехі.
Яўген стаў Лаўрэатам І прэміі на Міжнародным конкурсе піяністаў Piano/Forte ў расійскім Петразаводску. Вельмі прыемна, што ён уключыў у праграму сваю п’есу «Пераадоленне», і, мяркуючы па рэзультаце, твор і выкананне былі высока ацэнены прафесійным журы.
Таксама Жэня стаў дыпламантам XI Радыё-конкурса «Маладыя таленты Беларусі», дзе ён выступаў ў дзвюх намінацыях: як піяніст і кампазітар. Гэта вельмі значнае і складанае творчае спаборніцтва, заяўкі на ўдзел у якім прысылаюць сотні юных музыкаў, а журы складаецца з самых аўтарытэтных і вядомых музычных дзеячоў краіны. Але Яўген адзначае неверагодна цёплую, добразычлівую, творчую атмасферу конкурса, кажа, што самае цяжкае было — чакаць свайго выхаду на сцэну, бо вельмі ўжо хацелася падзяліцца сваёй музыкай з усімі слухачамі.
Віншуем выкладчыцу Яўгена — Алену Сяргееўну Асташкіну-Мысліўчык, а таксама творчага кіраўніка па кампазіцыі Дзмітрыя Аляксандравіча Лойку.
Ведаем, што сябры і аднакурснікі Яўгена Якабука ўжо выконваюць ягоныя творы на канцэртах ды конкурсах і просяць сваіх педагогаў дазволіць узяць іх у свае праграмы.
Жадаем поспехаў і натхнення!
Для отправки комментария необходимо войти на сайт.