24 лютага ў Габеленавай зале МДМК імя М. І. Глінкі адбыўся аўтарскі канцэрт кампазітара Дзмітрыя Лойкі “VARIIS MODIS”
Канцэрт прайшоў з вялікім поспехам, было шмат гасцей, у тым ліку сябры і калегі Дзмітрыя Аляксандравіча, выкладчыкі і навучэнцы нашага каледжа, сярод якіх шмат вучняў кампазітара, а таксама настаўнікі і вучні дзіцячых школ мастацтваў г. Мінска.
Дзмітрый Лойка – лаўрэат міжнародных конкурсаў, уладар прэміі спецыяльнага фонда Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, магістр мастацтвазнаўства, сябра Беларускага саюза кампазітараў і Беларускага саюза музычных дзеячаў, а галоўнае – наш шаноўны настаўнік. Дзмітрый Аляксандравіч – асоба разнастайная, шматгранная і, безумоўна, таленавітая, таму ў нашым каледжы ён займае асобае месца. Ён з’яўляецца выкладчыкам кампазіцыі, інструментазнаўства, інструментоўкі, а таксама дапамагае нашым навучэнцам асвойваць музычныя праграмы і нотныя рэдактары.
Читать далее »
Для отправки комментария необходимо войти на сайт.