Дзейнасць Мінскага дзяржаўнага музычнага каледжа імя М.І.Глінкі была адзначана ў выданні «Настаўніцкая газета» наступным артыкулам.
Народныя артысты Беларусі Эдуард Зарыцкі, Міхаіл Фінберг, Якаў Навуменка, заслужаныя артысты Віктар Скорабагатаў, Марыя Маршак (Дзенісеня), Алег Мельнікаў… Гэтых людзей аб’ядноўваюць не толькі высокія дасягненні ў айчыннай культуры: усе яны выпускнікі Мінскага дзяржаўнага музычнага каледжа імя М.І.Глінкі. Пра тое, як пабудаваны вучэбны і творчы працэс ва ўстанове, расказаў дырэктар Уладзімір Міхайлавіч ЧЭРНІКАЎ.
Мінскі дзяржаўны музычны каледж імя М.І.Глінкі — адна з самых буйных музычных устаноў адукацыі краіны. Заснаваны ў 1924 годзе, тады яшчэ Мінскі музычны тэхнікум адыграў выключную ролю ў развіцці нацыянальнага музычнага мастацтва, стаў “бацькам” творчых калектываў, арганізацый і музычна-культурных і адукацыйных устаноў. Яго амаль векавая гісторыя — адлюстраванне станаўлення і развіцця айчыннай музычнай культуры, адукацыі і выканання. Читать далее »
Для отправки комментария необходимо войти на сайт.