
23 лютага мы не толькі ўзгадваем гераічныя подзвігі продкаў, але і аддаём даніну мужнасці і высакароднасці тым, хто сёння захоўвае наш спакой..
Дзень вялікай памяці, памяці аб героях, аб нашых байцах, аб тых, хто абараняў нашу краіну і змагаўся з ворагамі. У гэты дзень мы віншуем тых, хто застаўся жывы, смуткуем па тых, каго ўжо няма з намі. 23 лютага — для кожнага асабістае свята.
У музычным каледжы імя М.І.Глінкі ў гэты дзень адбыўся канцэрт – літаратурна-музычная кампазіцыя “Нам памяць нашу не сцерці гадамі”. Мерапрыемства было прымеркавана да гэтага свята – Дзень абаронцаў Айчыны. Вядучым канцэрта быў Піменаў Яўген Уладзіміравіч. Прагучалі музычныя творы і вершы беларускіх аўтараў, сачыненні нашых навучэнцаў, а таксама гісторыі сем’яў, якіх не абмінула вайна. Аркестр рускіх народных інстументаў пад кіраўніцтвам Віталя Ігаравіча Дубовіка выконваў кожны музычны твор з такой адданасцю, быццам пражываў яго на сцэне!
Ад пачатку да самага канца ў зале стаяла напружаная цішыня. Кожны нумар, кожны верш, які гучаў са сцэны, трывогай і болем адгукаўся ў душы ўсіх прысутных, сярод якіх была Ларыса Васільеўна Глебава — жонка беларускага кампазітара Яўгена Глебава, песня якога “Прыходзяць з памяці равеснікі” вельмі пранікнёна прагучала ў выкананні навучэнкі 4 курса спецыяльнасці “Спевы акадэмічныя” Марыі Шыдлоўскай. Удзельнікі канцэрта — навучэнцы каледжа вельмі эмацыянальна перадавалі настрой і характар твораў, прымушаючы гледачоў плакаць ад болю і жаху, які прынесла Вялікая Айчынная вайна.
Читать далее »




















Для отправки комментария необходимо войти на сайт.