З 17 па 21 лютага 2020 года ў Мінскім дзяржаўным музычным каледжы імя М.І.Глінкі праходзіў тыдзень цыклавой камісіі “Агульнаадукацыйныя дысцыпліны”. Ён быў насычаны мерапрыемствамі розных жанраў. За гэты час адбыліся адкрытыя ўрокі па англійскай мове, фізічнай культуры і псіхалоггіі, конкурс чытальнікаў “Натхненне”, прадстаўлены чарговыя мерапрыемствы праектаў “Музычны Мінск” і “Музыка на карце свету”.
Адной з яркіх і запамінальных старонак гэтага тыдня стаў конкурс чытальнікаў “Натхненне”, які праводзіўся 17 лютага напярэдадні Міжнароднага дня роднай мовы і быў прысвечаны гэтаму святу. Удзельнікамі спаборніцтва былі навучэнцы розных спецыяльнасцей. Вершы, абраныя канкурсантамі, гучалі настолькі натхнёна і прыгожа, што журы і гледачам было даволі складана вызначыць пераможцаў. Навучэнцы змаглі праявіць свае акцёрскія здольнасці і атрымалі памятныя падарункі, а прысутныя адчулі эстэтычнае задавальненне і безліч станоўчых эмоцый. Читать далее »
Для отправки комментария необходимо войти на сайт.