У хуткім часе дзверы Мінскага дзяржаўнага музычнага каледжа імя М.І.Глінкі, які рыхтуецца адзначыць сваё 95-годдзе, адкрыюцца перад удзельнікамі І Фестывалю-конкурсу народнай песні імя А.У.Рашчынскага «Агмень».
Фестываль-конкурс, які адбудзецца ў перыяд з 2 па 4 красавіка 2019 года, прысвечаны 70-годдзю з дня нараджэння Алеся Уладзiмiравiча Рашчынскага – віднага дзеяча культуры, кампазітара, харавога дырыжора, фалькларыста, арганізатара і кіраўніка розных музычных калектываў. Яго імя ўвайшло ў гісторыю нашага каледжа як выкладчыка і заснавальніка аддзялення «Народныя харавыя спевы». Гэты чалавек аддаў свой творчы патэнцыял і імкненне развіваць і ўзбагачаць нацыянальныя культурныя традыцыі нашай навучальнай установе. За гады працы А.Рашчынскага ў каледжы народны хор пад яго чуйным кіраўніцтвам атрымаў новае жыццё: папаўняўся рэпертуар калектыву, пашыралася конкурсная палітра выступленняў і перамог рознага ўзроўню, паступова узмацняліся галасы яго ўдзельнікаў. І менавіта не без усяго гэтага I Фестываль –конкурс народнай песні носіць яго імя.
Геаграфія ўдзельнікаў сёлетняга конкурсу дастаткова шырокая: гэта Бабруйск, Кобрын, Наваполацк, Салiгорск, Баранавiчы, Калiнкавiчы, Любань, Мазыр, Ашмяны, Iванава, Барысаў, Стоўбцы, Мiнск i Мiнская вобласць. Колькасць канкурсантаў падзяляецца на тры ўзроставыя катэгорыі. У катэгорыю А (12-15 гадоў) пададзена 23 заяўкі. У катэгорыі В (16-19 гадоў) налічваецца 22 чалавекі. Катыгорыя С (ад 20 гадоў) прадстаўлена ўдзельнікамі ў колькасці 11 чалавек. У склад журы конкурсу ўваходзяць відныя музычныя дзеячы Беларусі і Расіі. Читать далее »
Для отправки комментария необходимо войти на сайт.