30 кастрычніка 2019 года ў Вялікай зале Мінскага дзяржаўнага музычнага каледжа імя М.І.Глінкі адбылося традыцыйнае свята паэзii i музыкi «Кастрычнiцкiя чытаннi». Мерапрыемства праходзiла ў форме літаратурна-музычнага часопiсу пад назвай «Натхненне». Навучэнцы каледжа перадавалі гармонію паэзіі і музыкі па наступных старонках: «Мой чароўны родны край», «Шанаваннем бацькоў ахіні», «Калі над радзімай пажары шугалі», «Музыка душы — акампанемент», «Свет у каханні жыве», «Спроба пяра», «Мой любімы верш».
Конкурс ацэньвала журы, ў склад якога ўваходзілі намеснік дырэктара па выхаваўчай працы Майстар Ала Іосіфаўна, старшыня цыклавой камісіі «Агульнаадукацыйныя дысцыпліны», выкладчык беларускай мовы і літаратуры Бабкова Ірына Ўладзіміраўна, член саюза кінематаграфістаў, член гільдыі кінаакцёраў, выкладчык сцэнічнага майстэрства Яўген Уладзіміравіч Піменаў, старшыня актыву навучэнцаў каледжа Мароз Настасся.
Вялі конкурс навучэнцы першага курса Забела Вераніка і Бугулаў Руслан. Читать далее »
Для отправки комментария необходимо войти на сайт.